Перайсці да зместу

Adult Swim

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Adult Swim
Выява лагатыпа
Краіна
Зона вяшчання Image ЗША
Мова вяшчання англійская і іспанская
Цэнтр кіравання Атланта, ЗША
Фармат выявы 1080i (HDTV)
Тэматыка канала Мультыплікацыя для дарослых
Дата пачатку вяшчання 2 верасня 2001
Заснавальнік Cartoon Network
Уладальнік Warner Bros. Discovery
Роднасныя каналы
Сайт adultswim.com (англ.)
Анлайн
Стрымінгавы
сэрвіс
HBO Max 

Adult Swim ([adult swim] або скарочана [as]) — амерыканскі тэлевізійны праграмны блок для дарослай аўдыторыі, які быў задуманы, першым праграмным кіраўніком Cartoon Network, Майклам Лаза[1].

Праграма блока ўключае мультыплікацыйныя серыялы розных стыляў і жанраў, разлічаныя пераважна на дарослую аўдыторыю. У сетцы прадстаўлены арыгінальныя праекты — асабліва камедыйныя і серыялы-баявікі[2], — а таксама купленыя кароткаметражныя фільмы, якія звычайна дэманструюцца з мінімальнай цэнзурай або без яе[3]. Фармаваннем праграмнага змесціва Adult Swim займаецца студыя Williams Street. Выходзіць у эфір канала Cartoon Network у вячэрні і начны час, а таксама у прайм-тайм[4][2].

Adult Swim быў запушчаны 2 верасня 2001 года і хутка стаў вядомы, дзякуючы трансляцыі мультыплікацыйных сіткомаў, поўнаметражнай мультыплікацыяй для дарослых, пародый, сатыр, мак’юментараў, скетч-камедый і пілотных выпускаў[5][6][7]. Многія яго праграмы адрозніваюцца эксперыментальнай эстэтыкай, правакацыйнасцю, імправізацыйным падыходам і сюррэалістычным стылем[2]. Сетка супрацоўнічала з рознымі студыямі, вядомымі сваімі абсурднымі і нестандартнымі камедыйнымі праектамі[8]. Таксама блок транслюе японскае анімэ і амерыканскую экшан-анімацыю. З мая 2012 года падобныя праграмы звычайна выходзяць у суботнім начным блоку Toonami[9][10][11].

Акрамя тэлевізійнай дзейнасці, Adult Swim мела ўласнае гульнявое падраздзяленне Adult Swim Games, якое дзейнічала да 2026 года[12][13].

Пасля запуску Adult Swim першапачаткова выходзіў выключна ў начны час[14]. У 2008 годзе блок пачаў паступова пашырацца ў прайм-тайм, а ў 2014 час яго быў перанесены на 20:00 па ўсходнім і ціхаакіянскім часе[15][16]. Імкнучыся выкарыстаць дарослую аўдыторыю, якая глядзела Cartoon Network днём, Adult Swim яшчэ больш павялічыў эфірны час: з мая 2023 года трансляцыя пачыналася ўжо а 19:00 у будныя дні і па суботах. Пасля змяненняў блок быў дадаткова пашыраны — з 28 жніўня 2023 года яго эфір пачынаецца ў 17:00, у выніку чаго працягласць штодзённага вяшчання пераўзышла працягласць Cartoon Network[2].

Год Назва
2000-2015 Aqua Teen Hunger Force
2017 Apollo Gauntlet
2003-2018 The Venture Bros.
2011-цяпер Off The Air
2005-2014 The Boondocks
1999-2004 Home Movies
2018-цяпер The Shivering Truth
2008-2016 Childrens Hospital
2018-2019 Hot Streets
2010-цяпер Check It Out! with Dr. Steve Brule
2004-2014 Perfect Hair Forever
2008, 2011-2015 China, IL
1994-2008 Space Ghost: Coast to Coast
2019-2021 Lazor Wulf
2005-2007 Lucy, The Daughter of the Devil
2018-цяпер Ballmastrz 9009
2006-2012 Металапакаліпсіс[en]
2013-2019 Mr. Pickles
2005-2008 Moral Orel
2000-2005 Sealab 2021
2001 The Oblongs
2005-цяпер Squidbillies
2005-2007,
2018, 2020
12 oz. Mouse
2010-2017 Mary Shelley’s Frankenhole
2013-цяпер Рык і Морці
2005-цяпер Robot Chicken
2017 Самурай Джэк
2016 Brad Neely’s Harg Nallin' Sclopio Peepio
2004-2005 Stroker and Hoop
2007-2014 Superjail
2009-цяпер Infomercials
2019-2020 Tigtone
2007-2010 Tim and Eric Awesome Show, Great Job!
2004-2006 Tom Goes to the Mayor
2006-2008 Frisky Dingo
2000-2007 Harvey Birdman, Attorney at Law
2000-2003 The Brak Show
2012-цяпер The Eric Andre Show
Год Назва Праваўладальнік
2005-цяпер American Dad! FOX
1999-цяпер Грыфіны FOX
1999-цяпер Футурама FOX
1997-2010 King of the Hill FOX


  1. Fred Seibert. Dinner at [adult swim.] (англ.). Archives.frederatorblogs.com (12 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 10 мая 2026.
  2. 1 2 3 4 Swimpedia - 2003 (англ.). sites.google.com. Праверана 10 мая 2026.
  3. Tooned to adults (англ.). Chicago Tribune (3 лістапада 2002). Праверана 10 мая 2026.
  4. Bernstein, Paula. Cartoon Net dives into ‘Adult Swim’ (англ.). Variety (12 чэрвеня 2001). Праверана 10 мая 2026.
  5. Esposito, Maria. US Renaissance for Adult Animation (англ.). C21media (19 мая 2003). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 10 мая 2026.
  6. Robins, J. Max. TV Guide Online – [Robins Report] (англ.)(недаступная спасылка). TV Guide (15 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2001. Праверана 10 мая 2026.
  7. The Daily Ghost Planet (англ.). lustforlunch.com. Праверана 10 мая 2026.
  8. Donnelly, Caroline. Thinking small (англ.). Channelweb.co.uk (4 лістапада 2011). Праверана 10 мая 2026.
  9. Furman, Phyllis. Cartoon Network on Rise Popular Shows Put Nick in Rival's Edge (англ.). New York Daily News (8 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 10 мая 2026.
  10. Marks, Peter. After 14 Years, One Network For Children Refocuses . . . While Another, at 5, Gets Wackier Than Ever (англ.). The New York Times (27 ліпеня 1997). Праверана 10 мая 2026.
  11. Julie Muncy The New Serialized 'Samurai Jack' Is the Best Revival on TV(англ.) // Wired. — ISSN 1059-1028.
  12. Williams, Mike. Adult Swim Brings "Marketing Muscle" to Great Indie Games (англ.)(недаступная спасылка). USgamer (13 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 10 мая 2026.
  13. [Midway bags Adult Swim license @ Gaming Target]. www.gamingtarget.com. Праверана 10 мая 2026.
  14. Bernstein, Paula. Cartoon Net dives into ‘Adult Swim’ (англ.). Variety (12 чэрвеня 2001). Праверана 10 мая 2026.
  15. Ball, Ryan. Adult Swim Expands with King of the Hill (англ.). Animation Magazine (5 лістапада 2008). Праверана 10 мая 2026.
  16. Littleton, Cynthia. Adult Swim Block To Expand By One Hour, Cartoon Net Amps Digital Content (англ.). Variety (3 лютага 2014). Праверана 10 мая 2026.