Перайсці да зместу

Chains

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chains
Сінгл The Cookies
Выпушчаны лістапад 1962
Мова англійская
Фармат 7"
Жанр рок-н-рол
Кампазітар
Прадзюсар
Аўтар песні Джэры Гофін/Кэрал Кінг
Chains
Выканаўца The Beatles
Альбом Please Please Me
Дата выпуску
Дата запісу 11 лютага 1963
Жанр рок-н-рол
Мова песні англійская
Працягласць 2:23
Лэйбл Parlophone
Аўтар Джэры Гофін/Кэрал Кінг
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Please Please Me»
«Anna (Go to Him)»
(3)
«Chains»
(4)
«Boys»
(5)

«Chains» (з англ.«Ланцугі») — песня, напісаная амерыканскімі аўтарамі Джэры Гофінам і Кэрал Кінг. Песня стала вядомым хітом у выкананні амерыканскага гурта «The Cookies» (заняла 17-ю пазіцыю ў хіт-парадзе U.S. Pop[2]). Пазней гурт «The Beatles» запісаў кавер-версію гэтай песні (іх версія ўвайшла ў альбом «Please Please Me»).

Версія «The Beatles»

[правіць | правіць зыходнік]

Песня «Chains» даволі хутка стала папулярнай сярод музычных гуртоў Ліверпуля і была ўключана таксама і ў рэпертуар «The Beatles»[3].

Гурт запісаў сваю версію 11 лютага 1963 года падчас марафонскай сесіі, на працягу якой была запісана большая частка матэрыялу для першага альбома «Please Please Me»[4] (было запісана чатыры дублі, але першы быў палічаны найбольш удалым[5]). У песні (поруч з «Do You Want to Know a Secret?» з таго ж альбома) асноўную вакальную партыю выконвае Джордж Харысан. Ва ўступе да песні гучыць характэрная для ранніх песень «The Beatles» губны гармонік.

Гурт выконваў гэтую песню ўжывую на некалькіх радыёшоў для BBC (Side by Side, Here We Go и Pop Go the Beatles)[6]. Музычны крытык Іэн Макдональд негатыўна паставіўся да версіі «The Beatles», адзначыўшы, што яна гучыць крыху фальшыва і ёй бракуе натуральнасці[3].

У запісе ўдзельнічалі:[3]

1 лістапада 1963 песня была выпушчана ў складзе міні-альбома The Beatles (No. 1).

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 студзеня 2019.
  2. Bruce Eder. The Cookies - Biography (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2012. Праверана 13 сакавіка 2011.
  3. 1 2 3 Ian MacDonald. Переворот в мозгах: записи Битлз и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 74. ISBN 1-844-13828-3.
  4. Lewisohn, Mark. = The Beatles Recording Sessions. — New York: Harmony Books, 1988. — С. 26. ISBN 0-517-57066-1.
  5. Біблія Бітлз: Chains (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 13 сакавіка 2011.
  6. Harry, Bill. = The Beatles Encyclopedia: Revised and Updated. — Longon: Virgin Publishing, 2000. — С. 250. ISBN 0-7535-0481-2.