Перайсці да зместу

No Reply

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
No Reply
Выканаўца The Beatles
Альбом Beatles For Sale
Дата выпуску 4 снежня 1964 (Вялікабрытанія)
15 снежня (ЗША)
Дата запісу 30 верасня 1964
Жанр рок
Мова песні англійская
Працягласць 2:15
Лэйбл Parlophone, Capitol
Аўтар Ленан — Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale»
«No Reply»
(1)
«I’m a Loser»
(2)

«No Reply» (з англ.«Няма адказу») — песня гурта «The Beatles», якая ўвайшла ў чацвёрты брытанскі альбом гурта Beatles For Sale і ў амерыканскі альбом Beatles ’65. Песня была напісана збольшага Джонам Ленанам, аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні.

Песня апавядае пра маладога чалавека, які не можа дазваніцца сваёй дзяўчыне (якая, верагодна, здрадзіла яму), нягледзячы на тое, што яна, як упэўнены герой, знаходзіцца дома.

У сваім апошнім вялікім інтэрв'ю Ленан сказаў, што тэкст песні быў навеяны яму песняй «Silhouettes», запісанай у 1957 годзе гуртом The Rays[2].

У сваёй кнізе «Revolution in the Head» вядомы даследчык творчасці «The Beatles» Іэн Макдональд адзначыў, што тэкст сярэдняй секцыі («If I were you, I’d realize that I love you more than any other guy; and I’d forgive the lies that I heard before, when you gave me no reply»[3]) быў найбольш «моцным» фрагментам з усіх песень «The Beatles» на той час[4].

Песня напісана ў танальнасці до мажор і мае звычайную для мноства папулярных песень структуру AABA (куплет — куплет — сярэдняя секцыя — куплет) без прыпеваў.

Першапачаткова Ленан планаваў аддаць гэтую песню Томі Куіклі[5] (падапечнаму Браяна Эпстайна), таму спачатку гурт запісаў толькі дэмаверсію песні. Гэты запіс адбыўся 3 чэрвеня 1964 года, прычым за ўдарнай устаноўкай замест Рынга Стара (у якога была ангіна) сядзеў Джымі Нікал. Томі Куіклі, аднак, не стаў запісваць гэтую песню; у далейшым згаданы дэмазапіс увайшоў у падборку Anthology 1[6].

Уласна песня (ужо з удзелам Стара) была запісана 30 верасня на студыі «Эбі-Роўд»; усяго было запісана восем дубляў. Запісваючы пяты дубль, гурт паспрабаваў выканаць сярэднюю секцыю двойчы (што падоўжыла б песню на хвіліну), аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся[6].

Першапачаткова Ленан намерваўся выканаць вышэйшую партыю ў гарманічна багатых фрагментах песні, аднак пры запісе аказалася, што яго голас не ў парадку, таму верхнія ноты выконваў Мак-Картні[7].

У запісе ўдзельнічалі[8]:
  • Тэкст песні быў чыстай фантазіяй, бо ў Вялікабрытаніі пачатку 1960-х тэлефоны для моладзі былі практычна недаступныя[9]. Сам Ленан у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што ён «не званіў дзяўчыне ані разу ў жыцці. Бо тэлефоны не былі часткай жыцця брытанскіх падлеткаў»[6].
  1. 1 2 ISWC Network Праверана 13 жніўня 2024.
  2. Sheff, David. Усё, што мы кажам: Апошняе вялікае інтэрв'ю з Джонам Ленанам і Ёка Она = All We Are Saying: The Last Major Interview with John Lennon and Yoko Ono. — New York: St. Martin’s Press, 2000. — P. 174. ISBN 0-312-25464-4.
  3. Пераклад: «Калі б я быў табой, я б усвядоміў, што я кахаю цябе больш, чым любы іншы хлопец; і я б забыў тую хлусню, што я чуў раней, калі ты не адказала мне».
  4. The Beatles —- No Reply (англ.)(недаступная спасылка). Nme.Com (16 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 20 снежня 2011.
  5. 100 Greatest Beatles Songs (англ.)(недаступная спасылка). Rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 20 снежня 2011.
  6. 1 2 3 Біблія The Beatles: «No Reply» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.
  7. Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions. — 2nd ed. — New York: Harmony Books, 1988. ISBN 0-517-57066-1.
  8. MacDonald, Ian. Пераварот у мазгах: запісы The Beatles і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. ISBN 1-844-13828-3.
  9. Robert Fontenot.. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/noreply.htm No Reply — The history of this classic Beatles song] (англ.)(недаступная спасылка). About.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.