The Prodigy
| The Prodigy | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | альтэрнатыўны рок, тэхна, electronica[d], big beat[d], рэйв-музыка[d], alternative dance[d], breakbeat hardcore[d], electronicore[d] і электронны рок |
| Гады | 1990—цяпер |
| Краіны | |
| Адкуль | Braintree[d] і Эсэкс |
| Лэйблы | Elektra Records[d], Ragged Flag[d], XL Recordings[d], Beggars Banquet Records[d], Mute Records[d], Maverick[d] і Warner Music Group |
| Склад | |
| theprodigy.com (англ.) | |
The Prodigy (у перакладзе з англ. — «цуд») — брытанскі музычны калектыў, які ўтварыўся ў 1990 годзе і арыентаваны на электронную музыку. Нараўне з Fatboy Slim, The Chemical Brothers і The Crystal Method, The Prodigy з’яўляюцца піянерамі жанру бігбіт, які набыў папулярнасць у 1990-я і 2000-я гады. Гурт з’явіўся на андэграўнднай рэйв-сцэне ў пачатку 1990-х гадоў і з таго часу мае вялікую папулярнасць і вядомасць ва ўсім свеце. Усяго ў свеце прададзена больш за 25 мільёнаў экзэмпляраў альбомаў калектыву. Станам на лістапад 2018 года агульны аб’ём продажаў альбомаў The Prodigy ў Вялікабрытаніі складае 4 707 982 экзэмпляры.
Гурт заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй кар’еры, у тым ліку дзве прэміі «BRIT Awards», адну ўзнагароду ад часопіса Q, чатыры прэміі «MTV Video Music Awards», дзве прэміі ад часопіса Kerrang! і шэсць узнагарод «MTV Europe Music Awards». Таксама гурт двойчы быў намінаваны на прэмію «Грэмі». У 2012 годзе The Prodigy былі прызнаныя «найлепшым танцавальным гуртом сучаснасці» па версіі часопіса Mixmag.
The Prodigy змаглі стварыць сваё непаўторнае гучанне, выкарыстоўваючы ў музыцы элементы розных стыляў, пачынаючы ад хардкор-тэхна, індастрыялу і брэйкбіту ў пачатку 1990-х гадоў і заканчваючы электра-рокам з вакальнымі элементамі панка ў больш позні час. У цяперашні час у склад гурта ўваходзяць музыка-мультыінструменталіст Ліям Хоўлет і вакаліст і MC Максім Рэаліці. Раней удзельнікамі The Prodigy былі танцор і вакаліст Кіт Флінт (1969—2019), клавішнік і танцор Лірой Торнхіл і танцорка Шаркі, якая пакінула гурт яшчэ ў пачатку кар’еры.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Experience (1992)
- Music for the Jilted Generation (1994)
- The Fat of the Land (1997)
- Always Outnumbered, Never Outgunned (2004)
- Invaders Must Die (2009)
- The Day Is My Enemy (2015)
- No Tourists (2018)