Перайсці да зместу

Audi R8

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Audi R8 — гэта сярэднематорны двухмесны спартыўны аўтамабіль, які выкарыстоўвае фірмовую сістэму поўнага прывада quattro.[1][2] Упершыню аўтамабіль быў прадстаўлены нямецкім вытворцам Audi AG у 2006 годзе. Выпуск мадэлі завяршыўся ў 2024 годзе.

Audi R8
2016 Audi R8 Plus Quattro V10
2016 Audi R8 Plus Quattro V10
Вытворца Audi Sport GmbH
Гады выпуску 2006-2024
Колькасць 45,949
Клас Спартыўны аўтамабіль
Кузаў
Тып кузава

Купэ

Кабрыялет
Звязаныя

Lamborghini Gallardo

Lamborghini Huraćan

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль быў спраектаваны і распрацаваны даччынай кампаніяй Audi AG — Audi Sport GmbH (раней quattro GmbH), якая спецыялізуецца на вытворчасці спартыўных аўтамабіляў і камплектуючых. Мадэль была натхнёная Lamborghini Gallardo, аднак другое пакаленне было пабудавана ўжо на платформе Huracán.[3][4] Канструкцыя R8 грунтуецца на платформе Audi Space Frame і ўяўляе сабой манакок, пабудаваны паводле прынцыпаў прасторавай рамы.[1] Аўтамабіль выпускаўся кампаніяй Audi Sport GmbH на нядаўна рэканструяванай «алюмініевай пляцоўцы» Audi ў Некарзульме (Германія). На момант свайго з'яўлення ў 2006 годзе R8 стаў першым серыйным аўтамабілем з цалкам святлодыёднымі фарамі.[5]

  1. 1 2 The Audi R8 Coupé and Spyder – Pricing and Specification guide – valid from January 2010(недаступная спасылка). Audi UK (1 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 December 2009. Праверана 12 February 2010.
  2. 2008 Audi R8 Review. edmunds.com. Праверана 13 February 2010.
  3. Audi Sport GmbH (formerly quattro GmbH) (англ.). Audi MediaCenter. Праверана 5 студзеня 2026.
  4. Audispeed.com Audi Says Farewell to the R8 with One Last Video
  5. THE FULL-LED TECHNOLOGY FOR AUTOMOTIVE LIGHTING. magnetimarelli.com. Праверана 22 сакавіка 2014.