Перайсці да зместу

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ICANN)
Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў
Image
Тып некамерцыйная арганізацыя
Дата заснавання 18 верасня, 1998
Заснавальнікі United States Department of Commerce and Labor[d][1]
Размяшчэнне Лос-Анджэлес, Каліфорнія, Сцяг ЗША ЗША
Ключавыя фігуры Фадзі Шэхад, Стыў Крокер
Сфера дзейнасці Рэгуляванне пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі і IP-адрасамі
Прыбытак
  • 129 млн € (2020)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 388 чал. (2020)[3]
Вэб-сайт icann.org

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (англ.: Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, ICANN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).

ICANN атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. У той час выдаткі арганізацыі часткова пакрываліся за кошт Міністэрства гандлю ЗША.

5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць ICANN «Групе дванаццаці» вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[4].

10 сакавіка 2016 года ICANN і Міністэрства гандлю ЗША падпісалі гістарычнае пагадненне, якое канчаткова пазбавіла ICANN і IANA ад кантролю і нагляду Міністэрства гандлю ЗША.[5] 1 кастрычніка 2016 года ICANN была вызвалена ад нагляду ўрада ЗША і такім чынам стала незалежнай арганізацыяй.[6]

Афіцыйны сайт ICANN (англ.)

Зноскі

  1. https://www.ntia.gov/report/2000/second-status-report-department-commerce-icann
  2. (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
  3. https://www.icann.org/en/system/files/files/annual-report-2020-en.pdf
  4. Еўрапейскія ўлады настойваюць на незалежнасці ICANN Архівавана 7 сакавіка 2016.// Беларускія навіны IT. 5 мая 2009
  5. Farrell, Maria (March 14, 2016). Quietly, symbolically, US control of the internet was just ended. The Guardian. ISSN 0261-3077. Праверана March 17, 2016.
  6. The U.S. government no longer controls the Internet(недаступная спасылка). Yahoo! Tech. Архівавана з першакрыніцы October 3, 2016. Праверана October 2, 2016.