SFOR
| SFOR | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Тып | peacekeeping force[d] і multinational military coalition[d] |
| Сайт | nato.int/sfor/ |
SFOR (англ.: Stabilisation Force) — сілы НАТА па падтрыманні міру ў Босніі і Герцагавіне.
Увосень 1995 года па ўмовах Дэйтанскіх пагадненняў, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Босніі, сюды для забеспячэння выканання пагаднення было накіравана 60 тысяч вайскоўцаў краін НАТА. Да снежня 1996 г. гэтая місія называлася IFOR (англ.: Implementation Force).
У студзені 1996 г. у Боснію і Герцагавіну таксама была ўведзена расійская паветрана-дэсантная брыгада, якая пазней увайшла ў склад шматнацыянальнай дывізіі «Поўнач» SFOR.
Сама місія SFOR была створана на падставе рэзалюцыі СБ ААН № 1088 ад 12 снежня 1996 года як місія — працяг IFOR.
У 2003 годзе амерыканскі кантынгент быў выведзены[1], а з лістапада 2004 года адказнасць за міратворчую місію ў Босніі і Герцагавіне прыняў на сябе Еўрапейскі Саюз (кантынгент EUFOR у рамках аперацыі «Алтэа»). НАТА таксама працягвае захоўваць сваю прысутнасць у Босніі і Герцагавіне ў выглядзе ваеннага штаба.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киясов А. С. Завершая начатую работу… Политика республиканской администрации США на Западных Балканах в 2000-е годы // Вестник Самарского государственного университета. — 2010. — № 5 (79). — С. 79
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балканский кризис: говорят участники. — Москва: Институт славяноведения РАН, 2016. — 400 с. — ISBN 978-5-7576-0374-2.
- Наши миротворцы на Балканах. — Москва: Индрик, 2007. — 360 с. — ISBN 5-85759-397-2.