533
Выгляд
| Тысячагоддзе: | 1 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 533 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
533 — невысакосны год, пачаўся ў суботу. 533 год нашай эры, 533 год 1 тысячагоддзя, 33 год VI стагоддзя, 3 год 4-га дзесяцігоддзя VI стагоддзя, 4 год 530-х гадоў.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 студзеня: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Яна ІІ, упершыню пантыфік змяніў імя пры абранні (яго сапраўднае імя Меркурый палічылі занадта «паганскім»).
- 13 верасня: У бітве пры Дэцыме візантыйцы разграмілі войска вандалаў, што адкрыла ім шлях да Карфагена, сталіцы афрыканскага каралеўства.
- 15 кастрычніка: Візантыйскі палкаводзец Велізарый увайшоў у Карфаген.
- снежань: Параза караля Гелімера ў бітве пры Трыкамероне, каралеўства вандалаў практычна перастала існаваць.
- Апублікаваны і набылі сілу закона «Дыгесты» (зборнік меркаванняў рымскіх юрыстаў) і «Інстытуцыі» (падручнік права) — часткі «Зводу грамадзянскага права» Юстыніяна I.
- Юстыніян выдаў эдыкт, якім прызнаў Канстанцінопальскі патрыярхат другім па значнасці пасля Рыма.
- Пасля смерці Тэадорыха I Аўстразія адыйшла да яго сына Тэадэберта I.
- Дзяржава Паўночная Вэй раскалолася праз унутраныя канфлікты паміж ваеннымі кланамі.
- У горадзе майя Калакмуль на сталец узышоў правіцель Туун Кабіль.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Фабій Фульгенцый, святы Рымска-Каталіцкай царквы
- студзень: Рэмігій, біскуп Рэймскі, апостал лангабардаў
- Хільдэрых, кароль вандалаў