SIGTERM
Выгляд
Неправераная
| Апісанне: | Сігнал для завяршэння працэсу |
|---|---|
| Па змоўчванню: | завяршэнне працэсу |
| коды SA_SIGINFO | |
| (не мае спецыфічных кодаў) | |
У POSIX-сістэмах SIGTERM — сігнал для запыту завяршэння працэсу.
SIGTERM — цэлалікавая канстанта, вызначаная ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, таму што ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), TERM — скарочанае напісанне англ.: terminate — завершыць.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]SIGTERM пасылаецца працэсу ўтылітай kill па змоўчванню. У адрозненне ад SIGKILL, гэты сігнал можа быць апрацаваны ці праігнараваны праграмай.