Перайсці да зместу

Skype

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Skype
Выява лагатыпа
Тып VoIP-сэрвіс, сафтфон, IM
Аўтар Niklas Zennström[d], Janus Friis[d], Ahti Heinla[d], Priit Kasesalu[d], Jaan Tallinn[d] і Toivo Annus[d]
Распрацоўшчык Skype Technologies[d]
Напісана на CodeGear Delphi / Objective-C (Mac OS X/iPhone/Nintendo DSi) / C++ с Qt4 (Linux)
Інтэрфейс Qt[d]
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск жнівень 2003[1]
Апошняя версія

5.5.0.114 — 23 жніўня 2011 (Windows),
5.2.0.1572 — 26 ліпеня 2011 (Mac OS X),
2.1.0.46 — 5 жніўня 2011 (Android),
2.0.0.5/2.0.0.6 — 21 красавіка 2011 (Symbian?),
3.0.1 — 10 лютага 2011 (iOS),
3.0.0.256 — 29 чэрвеня 2009 (Windows Mobile),

3.90 — 31 студзеня 2008 (PSP)
Бэта-версія 2.2.0.35 Beta — (Linux x86)
Фарматы чытаных файлаў Skype user data[d], Skype Extras Manager log[d] і Skype chatsynch (old)[d]
Фарматы ствараных файлаў Skype user data[d], Skype Extras Manager log[d] і Skype chatsynch (old)[d]
Ліцэнзія Freeware
Сайт skype.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Skype (чытаецца Скайп) — бясплатнае прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам, для забеспячэння шыфраванай галасавой сувязі праз Інтэрнэт паміж камп’ютарамі (VoIP), а таксама мае набор платных паслуг для сувязі з абанентамі звычайнай тэлефоннай сеткі.

Праграма таксама дазваляе здзяйсняць канферэнц-званкі (да 25 галасавых абанентаў, уключаючы ініцыятара), відэазванкі, а таксама забяспечвае перадачу тэкставых паведамленняў і файлаў.

Праграмныя кліенты Skype выпушчаныя для аперацыйных сістэм[2]: Windows, Mac OS X, GNU/Linux, iOS, Windows Mobile, Google Android, PSP, Symbian.

Платформа Skype была запушчана ў 2003 годзе, у 2011 годзе яе набыла кампанія Microsoft. З мая 2025 года Skype спыняе сваю працу.

Існуюць версіі Skype для Linux, Mac OS X, iOS (iPhone, iPod touch і iPad), Microsoft Windows (2000, XP, Vista, 7, Windows Mobile, Windows Phone), PlayStation Portable, Symbian OS, Java (мабільных тэлефонаў), Android[3].

У лютым 2010 года Skype спыніў распрацоўку і падтрымку кліентаў для Windows Mobile і Skype Lite для Java. Адпаведныя версіі прыбраны з сайта Skype.[4][5][6]

  1. Happy Birthday Skype: Even monkeys use it now — 2013. Праверана 28 жніўня 2013.
  2. Якія аперацыйныя сістэмы падтрымліваюць Skype
  3. Skype for Android™ — download for your phone
  4. Skype — Changes to our mobile lineup Архівавана 1 сакавіка 2010.
  5. Skype спыняе падтрымку Skype Lite і Skype для Windows Mobile(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2010. Праверана 14 мая 2012.
  6. Skype спыніў падтрымку дадаткаў пад Java і Windows Mobile Архівавана 25 красавіка 2015.
Сайты і рэсурсы
Артыкулы