13 лютага: Візантыйскі імператар Юстыніян I прызначыў камісію з 10 юрыстаў (пад кіраўніцтвам Трыбаніяна) для стварэння новага збору імперскіх канстытуцый.
Горад Латакія быў адноўлены Юстыніянам і зрабіўся сталіцай візантыйскай правінцыі Феадарыяда.
У ходзе вайны з дзяржавай Сасанідаў візантыйскія войскі пад камандаваннем Велізарыя пацярпелі паразу ў Месапатаміі ў бітве пры Танурысе.
Магараджа Ясадарман з Малвы нанёс паразу эфталітам пад кіраўніцтвам Міхіракулы, спыніўшы іх экспансію ў Індыі.