Перайсці да зместу

AirTag

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Image
Apple AirTag

AirTag — гэта партатыўная электронная прылада, распрацаваная кампаніяй Apple для адсочвання рэчаў. AirTag дапамагае знаходзіць асабістыя рэчы, такія як ключы, сумкі, адзенне, невялікія электронныя прылады і транспартныя сродкі.

Прылады AirTag сумяшчальныя з iPhone, iPad або iPod Touch, якія падтрымліваюць iOS / iPadOS версіі 14.5 або пазнейшай. Выпуск AirTag адбыўся ў 2021 годзе.[1]

AirTag не з’яўляюцца прыладамі спадарожнікавай навігацыі. Прынцып іх дзеяння зводзіцца да адпраўкі сігналу Bluetooth, які прымаюць іншыя прылады з iOS і iPadOS паблізу і ананімна перадаюць месцазнаходжанне AirTag на серверы Apple. Паводле ацэнак на 2021 год існавала каля аднаго мільярда мабільных прылад па ўсім свеце, якія паведамлялі пра AirTag побач.

Узаемадзеянне з AirTag адбываецца з дапамогай праграмы Find My, якая паказвае прыладу карыстальніка на карце. Карыстальнік можа прайграць гук на AirTag праз Find My, каб лягчэй знайсці сваю прыладу, пачуўшы яго. iPhone, абсталяваныя чыпам U1 або U2, маюць магчымасць дакладнага адсочвання AirTag, паказваючы кірунак і адлегласць ад карыстальніка.

Для выкарыстання AirTag патрэбны ўліковы запіс Apple і прылада з iOS або iPadOS версіі 14.5 або больш позняй.[2] Для сілкавання AirTag выкарыстоўваецца батарэйка-таблетка CR2032: яе можна замяніць, тэрмін службы батарэйкі складае адзін год. Максімальная далёкасць адсочвання ацэньваецца прыкладна ў 30 метраў.[3][4] AirTag мае клас воданепранікальнасці IP67 для абароны ад вады і пылу. У лабараторных умовах AirTag можа вытрымаць 30 хвілін у вадзе. Кожны ўліковы запіс Apple абмежаваны 32 AirTag.[5]

Каб пазбегнуць непажаданага адсочвання, прылада з iOS / iPadOS папярэдзіць свайго ўладальніка, калі AirTag іншага чалавека занадта доўга знаходзіцца паблізу. Калі прылада AirTag будзе знаходзіцца па-за зонай дзеяння любой прылады Apple на працягу выпадковага перыяду ад 8 да 24 гадзін,[6] яна будзе падаваць гукавы сігнал, каб папярэдзіць аб сваёй прысутнасці людзей паблізу.

Адсочванне багажу ў аэрапортах

[правіць | правіць зыходнік]

Прылады AirTag сталі вельмі папулярнымі сярод падарожнікаў для адсочвання багажу пры палётах і ў выпадках страты багажу авіяперавозчыкамі.[7][8] У 2022 годзе авіякампанія Lufthansa заявіла, што прылады AirTag не дазваляюцца ў багажы,[9][10][11] аднак пазней адмовілася ад гэтага рашэння з-за шырокай крытыкі і абвінавачванняў у спробах пазбегнуць адказнасці за страчаны багаж.[12][13]

Зварот скрадзеных рэчаў

[правіць | правіць зыходнік]

Прылады AirTag выкарыстоўваюцца для адсочвання скрадзенай маёмасці і яе вяртання уладальнікам з дапамогай паліцыі. Напрыклад, у лютым 2023 года сям’я з Паўночнай Караліны выявіла, што іх аўтамабіль быў скрадзены. AirTag, усталяваны ў транспартным сродку, паказваў месцазнаходжанне аўтамабіля і уласнікі змаглі вярнуць яго з дапамогай мясцовай паліцыі.[14]

Выкарыстанне сталкерамі

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што Apple рэалізавала функцыі абароны ад непажаданага адсочвання, выявілася, што абыйсці іх вельмі лёгка. Напрыклад, прылады AirTag не адсочваюць наяўнасць дынаміка, таму злачынец можа выдаліць яго і яго ахвяра не будзе папярэджвацца гукавым сігналам. Прылады AirTag з выдаленымі дынамікамі былі знойдзены ў продажы на такіх сайтах, як eBay і Etsy. У студзені 2022 года BBC News пагутарыла з шасцю жанчынамі, якія заявілі, што знайшлі незарэгістраваныя AirTag у сваіх машынах і сумках.

Адсочванне аўтамабіляў для крадзяжу

[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе канадская газета National Post паведаміла, што прылады AirTag размяшчаліся ў аўтамабілях на паркоўках без ведама кіроўцы, каб адсачыць іх дадому і скрасці аўтамабіль там. У адказ на гэта Apple абвясціла аб выпуску абнаўленняў, якія дазволяць адключыць непажаданы AirTag з дапамогай любога тэлефона з падтрымкай NFC. Таксама яны змянілі час чакання гукавога сігналу, які падаецца пасля таго, як AirTag аддзяляецца ад уладальніка, з трох дзён да выпадковага часу ад 8 да 24 гадзін.

Прылады AirTag не падтрымліваюцца аперацыйнай сістэмай Android. Альтэрнатыўныя прылады для Android выпускаюць кампаніі Tile, Samsung (SmartTag), Motorola (Moto Tag), Pebblebee і Chipolo.[15]

  1. Perez. Apple officially unveils its lost item finder, AirTag. TechCrunch (20 красавіка 2021).
  2. Hicks. How to use AirTags with iOS 14.5 (англ.). TechRadar (3 мая 2021). Праверана May 8, 2021.
  3. Airtag VS GPS tracker, what is the difference ?.
  4. Apple AirTag (27 сакавіка 2024).
  5. Lovejoy. AirTag limit increased to 32 – though AirPods may count as three of 'em. 9to5Mac (12 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы January 12, 2024. Праверана June 5, 2024.
  6. Clark. Apple is updating AirTags to make them less creepy. The Verge (3 чэрвеня 2021). Праверана June 4, 2021.
  7. Collins. Apple's AirTags for Your Checked Bags Are a Travel Essential (англ.). CNET. Праверана 17 сакавіка 2023.
  8. Apple AirTags Are the Best Luggage Trackers (англ.). Wirecutter: Reviews for the Real World (7 снежня 2022). Праверана 17 сакавіка 2023.
  9. Lufthansa says it's banning flyers from using Apple AirTags to track baggage | Venture (англ.). dailyhive.com. Праверана 17 сакавіка 2023.
  10. Beschizza. Lufthansa "bans AirTags in luggage" after passengers publicly shame it with location of lost bags (англ.). Boing Boing (8 кастрычніка 2022). Праверана 17 сакавіка 2023.
  11. Hussain. Lufthansa airline bans AirTags after passengers shame it for lost luggage [U: ban lifted] (англ.) (13 кастрычніка 2022). Праверана 17 сакавіка 2023.
  12. Schlappig. Lufthansa Bans AirTags: Will Other Airlines Follow? (англ.). One Mile at a Time (7 кастрычніка 2022). Праверана 17 сакавіка 2023.
  13. Lufthansa backtracks on AirTag ban (англ.). Macworld. Праверана 17 сакавіка 2023.
  14. Rumpf. North Carolina family outsmart car thieves with Apple AirTag (англ.). Fox News (10 лютага 2023). Праверана 17 сакавіка 2023.
  15. Learn How AirTag Works With Android Devices. Android magazine (20 студзеня 2025). Праверана 3 April 2025.