Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па футболе 2026

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па футболе 2026
Чэмпіянат свету па футболе 2026
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Сцяг ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі Сцяг Канады Канада Сцяг Мексікі Мексіка
      у фінале 48
Прызавыя месцы
Image Чэмпіён Іспанія Іспанія (2-і раз)
Image Другое месца Аргенціна Аргенціна
Image Трэцяе месца Англія Англія
Чацвёртае месца Францыя Францыя
Статыстыка чэмпіянату
< 2022
2030 >

Чэмпіянат свету па футболе 2026 — 23-і чэмпіянат свету па футболе пад эгідай ФІФА, фінальны турнір якога прайшоў у 2026 годзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы з удзелам 48 нацыянальных зборных каманд з усіх кантынентаў.

Image
Цырымонія адкрыцця.

У стартавым матчы фінальнага турніру ў Мехіка 11 чэрвеня зборная Мексікі прымала каманду ПАР. 22 чэрвеня ў матчы са зборнай Аўстрыі ў Арлінгтане аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол і пераўзышоў папярэдняе дасягненне Міраслава Клозэ. Вырашальная гульня адбылася 19 ліпеня ў Іст-Ратэрфордзе, тытул чэмпіёнаў свету здабыла каманда Іспаніі, якая перамагла Аргенціну ў дадатковы час.