1317
Выгляд
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1317 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 9 студзеня: У Рэймсе прайшла каранацыя французскага караля Філіпа V Высокага. Гэтая падзея замацавала Салічны закон, згодна з якім жанчыны пазбаўляліся права на ўспадкоўванне французскага трона.
- вясна: Вялікі князь маскоўскі Юрый Данілавіч атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, Узбек-хан выдаў замуж за яго сваю сястру Канчаку.
- 15 жніўня: Горад Люблін атрымаў магдэбургскае права граматай князя Польшчы Уладзіслава I Лакетка.
- лістапад: Цвярскі князь Міхаіл Яраславіч з саюзнікамі разбіў наўгародскае войска, пасля чаго заключыў мір з Наўгародскай рэспублікай.
- 22 снежня: Адбылася Барценеўская бітва войскаў цвярскога князя Міхаіла Яраславіча з аб’яднанымі сіламі вялікага князя ўладзімірскага Юрыя Данілавіча і ардынцаў пад камандаваннем Каўгадыя. На наступны дзень Міхаіл Яраславіч прыняў капітуляцыю Каўгадыя. Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы.
- снежань: Кароль Швецыі Біргер падчас балю ў Нючэпінгу захапіў сваіх братоў Эрыка і Вальдэмара, што справакавала грамадзянскую вайну.
- Па ініцыятыве вялікага князя Гедзіміна створана праваслаўная Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Мітрапаліт Літоўскі Феафіл прысутнічаў на пасяджэнні Сінода ў Канстанцінопалі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 лютага: Роберт дэ Клермон, французскі прынц
- 8 жніўня: Фушымі, імператар Японіі (нар. 1265)