TDK
| TDK PGM (TDK) | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія (TYO: 6762, NYSE: TDK, LSE: TDK ) |
| Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
| Заснаванне | 1935 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Токіо, Японія |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Прэзідэнт: Takehiro Kamigama |
| Галіна | электроніка |
| Прадукцыя | Blu-ray, USB-назапашвальнікі, электронныя кампаненты, крыніцы сілкавання |
| Абарот | ▲ ¥866 мільярдаў (2008) |
| Аперацыйны прыбытак | ▲ ¥87 мільярдаў (2008) |
| Чысты прыбытак | ▲ ¥71 мільярд (2008) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 53,923[2] |
| Дэвіз | Life on Record (літаральна «Жыццё ў рэжыме запісу», «Жыццё на плёнку») |
| Даччыныя кампаніі | TDK (Singapore)[d], TDK Electronics[d], TDK (United Kingdom)[d], TDK (United States)[d] і TDK Electronics AG[d] |
| Сайт | tdk.com (англ.) (кіт.) (яп.) |
TDK Corporation — транснацыянальная японская кампанія, якая займаецца вытворчасцю электронных кампанентаў і носьбітаў інфармацыі. Назва кампаніі паходзіць з першапачатковай японскай назвы: Tokyo Denki Kagaku — Такійская электроніка і хімікаты.
Акцыі кампаніі размешчаныя на Такійскай фондавай біржы і ўваходзяць у індэксы Nikkei 225 і TOPIX.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]TDK была заснавана ў Японіі 7 снежня 1935 года для вытворчасці матэрыялу пад назвай ферыт, вынайдзенага вучонымі Такійскага тэхналагічнага інстытута (англ.: Tokyo Institute of Technology) у 1930 годзе. У 1952 годзе TDK пачала вытворчасць магнітных стужак, а пазней, у 1966 годзе, вытворчасць кампакт-касет, дзякуючы якім кампанія і атрымала шырокую вядомасць.[3]
Першы офіс TDK ў Злучаных Штатах быў створаны ў 1965 годзе ў Нью-Ёрку,[4] еўрапейскія аперацыі пачаліся ў 1970 годзе з офіса ў Франкфурце, Заходняя Германія.[5]
У 1980-х гадах кампанія была спонсарам футбольнага клуба Аякс, у той час Аякс выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1987 годзе.
У 2004 годзе TDK стала першым вытворцам носьбітаў інфармацыі, які далучыўся да распрацоўкі Blu-ray дыскаў[3]. У 2006 годзе TDK спыніла вытворчасць CD і DVD, перакінуўшы ўсе сілы на выпуск Blu-ray дыскаў.
У канцы 2007 года кампанія Imation набыла ў TDK права на выкарыстанне назвы TDK Life On Record пры вытворчасці магнітных стужак, аптычных і дыскавых назапашвальнікаў, аксесуараў.
Станам на 2012 год TDK выпускала шырокі спектр носьбітаў інфармацыі: магнітных, аптычных і USB-назапашвальнікаў[6]. Таксама кампанія выпускала навушнікі для праслухоўвання музыкі і гарнітуры для мабільных прылад.
З 2000-х гадоў TDK спецыялізуецца на распрацоўцы, вытворчасці і продажы электронных кампанентаў, элементаў цвёрдых дыскаў, а таксама блокаў сілкавання.
Прадукцыя кампаніі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўдыякасета D60 1979 года
- Аўдыякасета MA60 выпуску 1990-1992 гадоў
- Аўдыякасета D-C180
- Відэакасета VHS-C
- DVD-дыск TDK
- Картрыдж DDS-3
- Відэакасета HS VHS
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.tdk.com/en/worldwide/index.html Праверана 15 ліпеня 2022.
- ↑ 6762 — TDK CORPORATION — Google Finance
- 1 2 TDK Japan site: corporate history(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012.
- ↑ TDK Japan site: corporate history. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2017.
- ↑ TDK Europe site: corporate history(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2007.
- ↑ TDK Europe site(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- tdk.com — афіцыйны сайт (англ.)
- Музей гісторыі кампаніі (англ.)